Новым амбасадарам Украіны ў Беларусі можа стаць экс-міністр абароны

Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ, якія спасылаюцца на высокапастаўленую крыніцу ва ўкраінскім урадзе.

Як вядома, на дадзены момант месца надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Украіны ў Беларусі вольнае. 26 лістапада 2012 года прэзідэнт Віктар Януковіч звольніў з гэтай пасады Віктара Ціханава, у сувязі з абраннем яго народным дэпутатам Вярхоўнай Рады ў кастрычніку мінулага года.

Міхаіл Ежэль з сакавіка 2010 года да лютага 2012 года займаў пост міністра абароны Украіны. Уся дзейнасць Ежэля на пасадзе кіраўніка Мінабароны суправаджалася карупцыйнымі скандаламі, адзначае ZN.UA.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі