Новым капітанам мінскага "Дынама" стане Ерэ Каралахці
Абаронца заменіць Уладзіміра Дзянісава, які сам папрасіў пра замену.
Дзянісаў, як перадае прэс-служба хакейнага клуба, патлумачыў, што хоча максімальна сканцэнтравацца на сваёй гульні. Варта дадаць, што цяпер ён будзе выконваць функцыі памочніка капітана каманды.
Нагадаем, што Дзянісаў быў прызначаны капітанам каманды ў міжсезонне. Да яго гэтыя абавязкі выконваў Яраслаў Обшут, але ўвесну ён пакінуў сталічны клуб.
Фота — forum.hcdinamo.by