Новыя станцыі метро ў Мінску адкрыюць 7 лістапада

Новыя станцыі Маскоўскай лініі – “Грушаўку”, “Міхалава” і “Пятроўшчыну” збіраліся адкрыць да выбараў, яшчэ 23 верасня. Аднак скончыць працы да тэрміну не паспелі. Сёння стала вядома, што іх адкрыюць 7 лістапада – у дзень святкавання гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, інфармуе onliner.by.

Мікалай Ладуцька таксама паведаміў, што ў наступным годзе будзе адкрытая яшчэ адна станцыя Маскоўскай лініі – “Малінаўка”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі