Нямецкі амбасадар мяняе Беларусь на Украіну

Цяпер ён будзе прадстаўляць сваю дзяржаву ва Украіне, піша "Украинская правда".  Выданне нагадвае, што сёлета ў лютым Вайль разам з іншымі амбасадарамі Еўрасаюзу на знак пратэсту супраць дзеянняў уладаў пакідаў Беларусь і вярнуўся толькі ў красавіку.

Ракіроўкі амбасадарамі паміж Беларуссю і Украінай, аднак, не адбудзецца. Цяперашні амбасадар Нямеччыны ва Украіне Ганс-Юрген Гаймзёт пераязджае ў Парыж. Ён узначаліць місію Нямеччыны пры Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

Хто ўзначаліць амбасаду Нямеччыны ў Беларусі, пакуль невядома.

Фота — minsk.diplo.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі