Нямецкія палітыкі заклікаюць пашырыць санкцыі ЕС супраць Мінску

Як інфармуе БелаПАН, еўрапарламентар Вернер Шульц заявіў, што санкцыі ЕС "выклікалі нервовую рэакцыю ў рэжыму Лукашэнкі", хаця былі прынятыя ў даволі мяккім варыянце. Па яго словах, з беларускім рэжымам не можа быць ніякіх перамоваў, пакуль за кратамі знаходзяцца палітвязні.

Дэпутат таксама заклікаў да пашырэння кропкавых эканамічных санкцый супраць асобных беларускіх фірмаў і бізнэсоўцаў. Ён адзначыў, што экспарт Беларусі ў ЕС за апошнія гады патроіўся і пераарыентаваць яго на Расію будзе немагчыма. Шульц ад імя партыі раскрытыкаваў пазіцыі Латвіі і Славеніі, бо яны спрабавалі блакаваць пашырэнне візавых санкцый.

У сваю чаргу, дэпутаты бундэстага ад партыі "Зялёныя" Марылуіза Бек, Катрын Герынг-Экардт і Віёла фон Крамон заклікалі перагледзець рашэнне аб правядзенні ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі