Офіс АГП у Бабруйску апячаталі

Падчас візіту супрацоўнікаў пракуратуры на офісе не было нікога, акрамя арэндадаўцы. "Пракурорскія" паздымалі фотаапаратам шыльду на дзвярах офіса, правялі "размову" з уладальнікам памяшкання і паабяцалі вярнуцца праз тыдзень. Пасля такой размовы арэндадаўца самастойна апячатаў офіс партыі, паведамляе "Бобруйский курьер".

Варта адзначыць, што апошнія месяцы на офісе АГП у Бабруйску адбывалася шмат культурніцкіх і грамадскіх мерапрыемстваў: выступы бардаў, паэтаў і пісьменнікаў, праваабаронцаў, палітычных і грамадскіх дзеячаў.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі