Офіс “Вясны” адбяруць 26 лістапада

Пра гэта “Нашай Ніве” паведаміла жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук, якая атрымала ліст з суда Першамайскага раёна Мінска за подпісам судовай выканаўцы А.Рандзевіч.

Нагадаем, што рашэнне аб канфіскацыі офісу было прынятае 4 ліпеня сёлета і дасланае ў калонію фактычнаму кіраўніку арганізацыі Алесю Бяляцкаму. Праваабаронца адбывае тэрмін зняволення ў 4,5 гады за ўтойванне прыбыткаў. Разам з турэмным зняволеннем суд прыгаварыў Бяляцкага да канфіскацыі маёмасці. Незарэгістраваны цэнтр “Вясна” размяшчаўся ў яго ўласнай кватэры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі