"Офіс за дэмакратычную Беларусь": Перагляд спісу дапаможа палітвязням
Арганізацыя, якая месіцца ў Бруселі, выступіла з афіцыйнай заявай з нагоды ініцыятывы аб пераглядзе спісу беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС.
Як ужо паведамлялася, ініцыятыву перагледзець спіс неўязных чыноўнікаў, выключыўшы з яго рэктараў дзяржаўных ВНУ, бізнесмена Пефціева і некаторых іншых асоб, абнародавала кіраўніца "Офіса за дэмакратычную Беларусь" Вольга Стужынская. Яе словы выклікалі негатыўную рэакцыю ў дэмакратычных колах Беларусі.
"Паколькі не падобна на тое, што Еўрасаюз увядзе эканамічныя санкцыі для націску на ўлады Беларусі, шэраг беларускіх арганізацый і грамадзян мяркуюць, што змяненне спіса візавых санкцый можа паскорыць працэс вызвалення палітзняволеных", — гаворыцца ў заяве офіса.
Офіс прапаноўвае ЕС перагледзець цяперашні спіс, а таксама прапаноўвае пералік прозвішчаў, якія можна з яго выключыць. У заяве гэтыя прозвішчы не называюцца, інфармуе БелаПАН.