Open Air у гонар Максіма Багдановіча пройдзе ў Гродне

Мерапрыемства пад адкрытым небам – перад музеем і ў ягоным дворыку – пачнецца ад 9-й раніцы. Госці музея змогуць паўдзельнічаць у анімаваных экскурсіях, канцэрце інструментальнай музыкі, віктарынах і конкурсах, майстра-класах па розных відах народнай творчасці.

Open Air – адно з шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных 120-гадоваму юбілею Максіма Багдановіча. Раней гродзенскія ўлады заявілі пра намер усталяваць помнік класіку беларускай літаратуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі