Open Space падрыхтавалі новы альбом і прапануюць гульню ў асацыяцыі
Магчыма, вам падабаецца песня, а вы і не ведаеце, што яе выконвае Open Space! Чытайце навіну і глядзіце трэйлер!
22 сакавіка ў межах праекту "СТАрт" адбудзецца прэзентацыя новага, другога па ліку альбома гурта Open Space пад назвай "Pressure". У пласцінку ўвойдзе 11 кампазіцый, запісаных у супрацоўніцтве з вядомым украінскім саўндпрадзюсарам Змітром Іванеем, які працаваў з "Акіянам Эльзы", Ані Лорак, Green Grey і іншымі цалкам разнапланавымі артыстамі. Згодна са словамі музыкаў, яны па-ранейшаму граюць англамоўны меладычны поп-рок. Да таго ж, кажа лідар гурта Віталь Маціеўскі, музыкі сталі больш дарослымі, атрымалі някепскі досвед і, галоўнае, здолелі "па-сапраўднаму прафесійна і якасна рэалізаваць задуманае".
Некалькі песень з альбома ўжо шчыльна гуцыць на радыё. Але ды-джэі беларускіх выканаўцаў абвяшчаюць далёка не заўсёды, таму Open Space часцяком прымаюць за папулярныя замежныя гурты. У выніку музыкі вырашылі запрапанаваць слухачам тэст на памяць і асацыяцыі. Трэба паслухаць трэйлер з нарэзкай усіх песень альбома, прыгадаць знаёмыя песні і напісаць адказ, каму з вядомых замежных выканаўцаў маглі б належаць гэтыя песні. Лісты трэба дасылаць на адрас [email protected]. Аўтары самых цікавых лістоў атрымаюць новы альбом гурта з аўтографамі ўдзельнікаў. Дарэчы, рэліз дыска запланаваны на пачатак сакавіка. А прэзентацыя яго пройдзе ў клубе Re:Public. Увага! Уваход вольны!