Пінчукі не шануюць памяць ахвяраў Халакосту
Пра гэта распавёў тэлеканал “Пінск”. Як прыклад прыводзіцца ўрочышча Добрая Воля пад Пінскам.
Там пахаваныя больш за 20 тысяч пінскіх яўрэяў, забітых немцамі ў Другую сусветную вайну.
З невядомай прычыны маладыя людзі абралі гэты мемарыял для актыўнага адпачынку на прыродзе. У выніку тэрыторыя пахавання проста завалена пляшкамі з-пад спіртных напояў і скарыстанымі прэзерватывамі.