П’яны кіроўца хацеў скрасці ўласнае аўто са штрафстаянкі
Аўтамабіль Ford Focus у жыхара Гродна забралі за тое, што ён сеў за руль у нецвярозым стане.
Гродзенскія супрацоўнікі ДАІ затрымалі мужчыну і даставілі ў наркадыспансэр. Медэкспертыза паказала, што ўзровень алкаголю ў яго крыві перавышае 0,5 праміле. Але ж кіроўца не мог супакоіцца.
Праз некаторы час ён з’явіўся на штрафной стаянцы, куды прыгналі яго машыну. Нейкім чынам ён прабраўся на тэрыторыю, якая ахоўвалася, магчыма, пералез цераз плот. Мужчына знайшоў сваё аўто ды паспрабаваў з’ехаць. Але ж ахоўнік аўтастаянкі адмовіўся адчыняць яму браму. Тады адчайны кіроўца даў задні ход ды ўрэзаўся ў паўпрычэп аўтапоезда. Цяпер ён вінаваты яшчэ і ў дарожна-транспартным здарэнні, паведамляе Блог Гродна.