ПА АБСЕ абмяркуе сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі
Таксама будзе абмяркоўвацца сітуацыя з правамі чалавека ў Расіі ды Украіне.
Гэтыя пытанні будуць уздымацца на 21-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая пройдзе 5—9 ліпеня ў Манака. Чакаецца, што ў сесіі "АБСЕ: зменлівы рэгіён" прымуць удзел прадстаўнікі больш як 50 дзяржаваў, перадае БелаПАН.
Галоўнымі тэмамі абмеркавання на сесіі стануць пытанні аднаўлення эканомікі, ядзерная праграма Ірана, дэмакратыя ў арабскіх краінах, вайсковае супрацоўніцтва. Сесія завершыцца 9 ліпеня.
Фота — interpolit.net