Па дарозе з Малдовы ў Беларусь грузавік трапіў пад цягнік ва Украіне (фота)
Кіроўца аўтамабіля загінуў на месцы. Трагедыя адбылася 22 сакавіка ў Жытомірскай вобласці Украіны.
Як паведамляе сайт fakty.ua, кіроўца грузавога аўтамабіля "Iveco" ехаў з Малдовы ў Беларусь з грузам каўчуку. На чыгуначным пераездзе ён не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з грузавым цягніком. Ад удару з рэек сышлі тры пустыя вагоны цягніка.
Фота — fakty.ua