Па факце выбуху ў Серабранцы завялі крымінальную справу
Следчы камітэт убачыў у гэтым здарэнні парушэнне часткі другой арт. 144 Крымінальнага кодэксу (прычыненне смерці па неасцярожнасці).
Паводле гэтага артыкула прадугледжваецца пакаранне — абмежаванне волі тэрмінам да 5 год, або пазбаўленне волі на такі самы тэрмін, перадае БЕЛТА.
Выбух бытавога газу ў жылым доме на вуліцы Пляханава, 85 у Мінску адбыўся 23 лютага прыкладна а 17.00. Два чалавекі загінулі, пяць атрымалі нязначныя траўмы, болей за 20 чалавек часова выселеныя са сваіх кватэраў з-за небяспекі абвалаў.