Па справе аб выбуху ў Віцебску дапыталі больш за 400 чалавек

Ён адбыўся ўвечары 11 лістапада 2012 года. У выніку падрыву "прымітыўнага самаробнага піратэхнічнага прыстасавання" былі пашкоджаныя два акна. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "хуліганства". Яе расследуе група найбольш дасведчаных супрацоўнікаў Следчага камітэта. Было дапытана больш за 400 чалавек, прызначана звыш 300 экспертызаў.

"Атрыманы шэраг доказаў, якія дазволяць ідэнтыфікаваць, у выпадку ўстанаўлення, асобу, якая здзейсніла гэтае злачынства, і даказаць яе віну", — кажуць у Следчым камітэце.

БЕЛТА паведамляе, што па падазрэнню ў здзяйсненні выбуху затрымліваўся адзін жыхар Віцебска, які раней неаднаразова тэлефанаваў ва ўпраўленне КДБ з пагрозамі. Але яго неўзабаве вызвалілі — ў следства няма доказаў яго датычнасці да злачынства.

Агенты ЦРУ і падрыў КДБ: у Віцебску разгараецца вострасюжэтны дэтэктыў

Следчы камітэт: падазраванага па справе аб выбуху ў Віцебску адпусцілі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі