Па ўсёй краіне прадавалі 200 тысяч няякасных рыбных кансерваў
Яны трапілі ў 50 крамаў адной буйной гандлёвай сеткі.
Сапсаваныя кансервы выявілі супрацоўнікі службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама. Гаворка ідзе пра "селядца атлантычнага ў таматным соўсе", "селядца атлантычнага ў алеі" і "шпроты ў алеі з балтыйскай кількі".
Былі ўстаноўленыя ўсе гандлёвыя аб'екты, куды накіроўваўся на рэалізацыю няякасны тавар. Зараз адтуль небяспечная прадукцыя забіраецца. Большая частка кансерваў з гэтай партыі ўжо выдаленая з крамаў.
На думку спецыялістаў Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, прадстаўленая ім на экспертызу рыбная прадукцыя няякасная настолькі, што зусім падлягае пахаванню на спецпалігоне.
БелаПАН адзначае, што сапсаваныя кансервы прадаваліся па параўнальна нізкай цане, таму попыт на іх быў досыць вялікім.
Фота — bymedia.net