Пад Брэстам байцоўскі сабака загрыз каня (фота)
Гаспадар аддаў за ўчынак свайго гадаванца тры мільёны рублёў.
Амерыканскі стафардшырскі тэр’ер вырас у горадзе і ўпершыню трапіў у вёску. І калі дома ён мірна жыў з коткай, то там раптоўна праявіў паляўнічыя інстынкты — напаў і загрыз маладога каня, які пасвіўся на полі.
Вясковец, прыняўшы грашовую кампенсацыю, аддаў загінулага каня гаспадару сабакі.