Пад Брэстам затрымалі кантрабандныя аўтазапчасткі
Буйную партыю запчастак часова непрацоўны мінчук хацеў правезці праз “зялёны” канал на сваім “Фольксвагене”.
Памежнікі і мытнікі з пераходу “Варшаўскі мост” усё ж спынілі машыну і знайшлі там ажно 930 нелегальных аўтадэталяў, інфармуе БелаПАН. Запчасткі адабралі, іх кошт ацэньваецца болей як у 350 мільёнаў рублёў. Да рашэння суда канфіскаваны таксама аўтамабіль, які ацанілі ў 150 мільёнаў.