Пад Брэстам знайшлі BMW, які "прарваўся" з Польшчы
Ён знаходзіўся ў вёсцы Гута ў двары аднаго з дамоў. Затрыманы і яго кіроўца — 23-гадовы расіянін.
Нагадаем, раніцай 21 студзеня праз памежны пункт "Дамачова" з боку Польшчы ў Беларусь прарваўся аўтамабіль BMW-3. Кіроўца не прайшоў памежны і мытны кантроль ды пашкодзіў шлагбаўмы.
У Брэсцкай вобласці быў аб'яўлены план "Перахоп". І парушальніка ўдалося затрымаць, інфармуе БелаПАН.