Пад Данецкам гарыць цеплаэлектрастанцыя, загінуў чалавек (відэа)

Як паведамляе УНІАН, выратавальнікі вывелі з небяспечнай зоны людзей і пачалі ліквідацыю ўзгарання і яго наступстваў.

Як стала вядома, адзін чалавек загінуў, трое пацярпелі. Плошча пажару склала каля 1,5 тысячы квадратных метраў. Выратавальнікі працягваюць змагацца з агнём.

У горадзе Светладарск, дзе знаходзіцца ЦЭС, адключылі ваду, ацяпленне і святло, дрэнна працуе мабільная сувязь. Жыхарам горада раздаюць абагравальнікі.

Міністэрства энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны заяўляе, што адключэнне Углегорскай ЦЭС не паўплывае на энергасістэму Украіны.

Пажарным падраздзяленням па стане на 22.00 удалося лакалізаваць пажар, паведамляе УНІАН.

Пажар на ЦЭС пад Данецкам тушаць 40 адзінак тэхнікі і 190 чалавек (відэа)

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі