Пад Феадосіяй патануў кацер. Сярод пасажыраў — беларусы
Прычынай аварыі называюць перагрузку кацера пасажырамі.
Як паведамляюць інфармагенцтвы, аварыя адбылася ўвечары 10 жніўня. На борце кацера быў 31 пасажыр і 3 чальцы экіпажу. Сярод пасажыраў шасцёра былі нашымі суайчыннікамі, 15 расіян і 10 украінцаў.
На шчасце, дапамога прыбыла своечасова. З тонучага кацера пасажыраў знялі два караблі, пацярпелых няма. Праваахоўнікі Крыма вядуць расследаванне.