Пад Гроднам МАЗ раздушыў легкавы "мерсэдэс" (фота)

Як паведамляе auto.onliner.by, здарэнне адбылося каля 16-й. Кіроўца МАЗ выязджаў на скрыжаванне з другараднай дарогі ды праігнараваў знак "саступі дарогу“. Даішнікі кажуць, што не заўважыць легкавік было немагчыма: бачнасць не была абмежаваная, няма ніякіх перашкодаў, якія закрываюць агляд.

Інспектары адзначаюць: удар быў такой сілы, што пасля сутыкнення Mercedes ператварыўся ў груду металу. Сам кіроўца грузавіка, які перавозіў шкло, не пацярпеў. Ён, дарэчы, не змог патлумачыць, чаму выехаў на скрыжаванне.

Фота — ДАІ Гродзенскай вобласці

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі