Пад Мінскам пройдуць бягі на сабачых запрэжках
Аляксандр Лукашэнка, выступаючы сёння ў парламенце, назваў беларусаў самым інтэрнацыянальным народам у свеце. Гэтаму знайшлося пацверджанне.
29 студзеня ўпершыню ў Беларусі пройдуць міжнародныя зімовыя спаборніцтвы па ездавым спорце на сабачых запрэжках "Завiруха-2011". Гэты сродак перамяшчэння, як вядома, папулярны ў народаў Поўначы.
У спаборніцтвах возьмуць удзел больш за 50 спартсменаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Латвіі ды іх гадаванцы — сібірскія хаскі і лайкі.
Маршрут трасы праходзіць па перасечанай заснежанай мясцовасці загараднага клуба "Фестывальны", які размешчаны ў 30 км ад Мінска на тэрыторыі хутара Арлоўшчына, піша "Прессбол".