Пад Мінскам затрымалі барда Ігара Сімбірова

Як інфармуе Радыё Свабода, у міліцыі ў Ждановічах у іх бралі адбіткі пальцаў, пасля ўсіх, акрамя Сімбірова, адпусцілі. На яго склалі адміністратыўны пратакол. Нібыта, Ігара Сімбірова (на здымку) абвінавацілі ў "непадпарадкаванні міліцыі пры затрыманні", у тым, што ён "лаяўся і размахваў рукамі". Пазней стала вядома, што міліцыянты павезлі яго ў бок Мінску.

Нагадаем, Ігар Сімбіроў 6 траўня выйшаў на волю пасля 10 сутак адміністратыўнага арышту. 26 красавіка ён прыехаў з Асіповічаў у сталіцу на "Чарнобыльскі шлях", але быў затрыманы і асуджаны за "дробнае хуліганства".

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі