Пад Мінскам зніклі два ўнікальныя кані
Апошнім разам Рыжага і Чорнага — гадаванцаў прыватнай стайні — бачылі каля 9-й вечара 1 кастрычніка каля вёскі Копішча.
Потым коні загадкава зніклі, разам з імі знікла жарабя. Прычым уладальнікі лічаць, што жывёлы не маглі самастойна пакінуць пашу. Праз суткі жарабя знайшлі блізу кальцавой дарогі. А вось дарослых скакуноў дагэтуль шукаюць, паведамляе БТ.
Гэтых жывёл лічаць унікальнымі, бо яны дапамагалі ў літаральным сэнсе многім дзецям — прыватная стайня спецыялізуецца на іпатэрапіі.