Пад Пружанамі разбіўся вайсковы верталёт МІ-24

Інфармацыю пра катастрофу пацвердзіла Міністэрства абароны Беларусі, перадае Радыё Свабода.

Звестак пра прычыну аварыі няма.

Загінулі:
камандзір экіпажу маёр Алег Кахно
бартавы тэхнік капітан Валерый Бабко
штурман Дзяніс Глушчанка


За апошні час гэта другая аварыя верталёту з чалавечымі ахвярамі. У кастрычніку ў Пастаўскім раёне каля мяжы з Літвой разбіўся верталёт памежнай службы. Пяць чалавек, якія знаходзіліся на борце (гэта экіпаж і журналісты, якія рыхтавалі рэпартаж), загінулі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі