Пад Скідзелем спыняліся цягнікі — на рэйках шукалі бомбу

Пільнасць праявіў адзін з супрацоўнікаў чыгункі. Ён заўважыў на рэйках падазроны прадмет і паведаміў дзяжурнай па станцыі ў Скідзелі, а тая выклікала міліцыю.

Як паведамляе "Народная воля", праваахоўнікі, што выехалі на месца, хутка высветлілі, што прадмет ніякай небяспекі не ўяўляе. За выбуховае прыстасаванне працаўнік чыгункі прыняў пашкоджаны кандэнсатарны блок электрапрываду прыстасавання пераводу стрэлак. Цяпер праваахоўнікі высвятляюць, хто паклаў яго на рэйкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі