Пад Смаргонню ў аўтамабіля з пасажырамі адарвала дах (фота)
Здарэнне адбылося раніцай у панядзелак.
П'яны 20-гадовы кіроўца Renault не саўладаў з кіраваннем. Легкавік на вялізнай хуткасці выляцеў на сустрэчную паласу, а пасля на левую абочыну і сутыкнуўся з дрэвам. Ад удара дах аўтамабіля вырвала, а ўсіх людзей выкінула з салона. Акрамя кіроўцы, там знаходзіліся адна дзяўчына і трое хлопцаў. Двое з іх — 17-гадовая дзяўчына і 22-гадовы хлопец — з сур'ёзнымі траўмамі шпіталізаваныя, іншыя не пацярпелі, паведамляе сайт onliner.by.
Фота — onliner.by