Пад Тулай у ДТЗ трапіў аўтобус з беларусамі, ёсць ахвяры
Адзін чалавек у выніку здарэння загінуў, пяцёра параненыя, паведамляюць інфармагенцтвы.
Аварыя адбылася ў Заокскім раёне Тульскай вобласці. Паводле папярэдніх звестак, мікрааўтобус з беларусамі ехаў у кірунку Масквы. Ён сутыкнуўся з панэлевозам каля 9.00 паводле маскоўскага часу.