Пад зваротам "За Вела-Брэст!" падпісаліся звыш 3000 брэстаўчан
Сабраныя подпісы актывісты кампаніі перадалі сёння ў гарвыканкам.
У звароце кампаніі "За Вела-Брэст!" — ініцыятыва стварэння спрыяльных умоваў для роварнага руху ў Брэсце. Сярод іх: распаўсюд роварных дарожак і парковак, нізкія бардзюры (а не 15 сантыметраў, якія даволі часта можна знайсці ў Брэсце), мажлівасць бесперашкоднага руху ўздоўж галоўных дарог на ровары.
Як паведаміў Еўрарадыё каардынатар кампаніі Уладзімір Красько, пасля падачы заявы наступны крок актывістаў — дамагчыся дыялогу з кіраўніцтвам гораду. Для прыняцця распрацаванага праекту роварнай мапы "За Вела-Брэст!" будзе намагацца правесці сустрэчу з удзелам прадстаўнікоў гарвыканкаму, ДАІ і камунальных службаў.