Джахару Царнаеву пагражае смяротнае пакаранне
Падазраванаму ў здзяйсненні выбухаў у Бостане выставілі абвінавачанне. Адпаведныя дакументы ўжо аформленыя і зарэгістраваныя, інфармуе федэральны суд.
Паведамляецца, што абвінавачванне выстаўленае ва ўжыцці зброі масавага паражэння і наўмысным знішчэнні маёмасці, што пацягнула гібель людзей. У выпадку прызнання вінаватым яму пагражае альбо пажыццёвае зняволенне, альбо смяротнае пакаранне. Першыя слуханні па справе прызначаныя на 30 траўня.
Тым часам, 19-гадовы Джахар Царнаеў, які падчас затрымання атрымаў цяжкія раненні, працягвае знаходзіцца ў шпіталі.
Ці ўдалося яго дапытаць, па-ранейшаму невядома. Афіцыйныя амерыканскія асобы ўхіляюцца ад адказу на гэтае пытанне. Раней паведамлялася, што, нібыта, ад Джахара Царнаева ўдалося атрымаць першыя сведчанні.
Нагадаем, Царнаеў быў затрыманы ў ноч на 20 красавіка ў прыгарадзе Бостана Уотэртаўне. Яго старэйшы брат Тамерлан памёр у лякарні ад атрыманых у перастрэлцы з паліцыяй раненняў.
Два выбухі з інтэрвалам у 12 секундаў прагучалі ў Бостане ў мінулы панядзелак падчас міжнароднага марафона. Загінулі тры чалавекі (грамадзянка Кітаю і двое амерыканцаў, сярод якіх — васьмігадовае дзіця), 183 атрымалі раненні.