Падчас сутыкнення трамвая і тралейбуса пацярпелі 16 чалавек
Здарэнне адбылося ў Мінску а 18-ай гадзіне.
Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ Савецкага раёна, у гэтым ДТЗ ніхто не загінуў, але ёсць пацярпелыя. У бальніцы дастаўлены 16 чалавек, распавёў памочнік начальніка гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі, інфармуе сайт onliner.by.