Падлетак атрымаў тры месяцы арышту за крадзеж каня

Прыгоды малалетняга злодзея, які нарадзіўся і вырас у Мінску, пачаліся ў ліпені 2012 года. Тады яго накіравалі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр Фрунзенскага раёна. Там хлопцу стала нецікава і ён збег і паехаў на электрычцы ў Мінска ў Маладзечна. На станцыі Уша яго высадзілі, бо не было білета.

Тады падлетак пайшоў у бок вёскі Відзеўшчына. На полі пазнаёміўся з мужчынамі, Віцем і Алегам, якія пасвілі кароў. У аднаго з іх пасяліўся. Хлопцу даручылі каня з возам, каб ён вазіў на поле абеды. Але праз тыдзень авантурысту зноў стала сумна і ён паехаў на калі на станцыю, каб патрапіць у Мінск.

Далей ён пазнаёміўся з дзяўчынай, якая пагадзілася пацвердзіць, што хлопец ёй брат і што яму 21 год. Так ён здолеў знайсці пакупніка і прадаць каня. Атрыманыя сродкі зламыснік разглядаў як кампенсацыю за тое, што працаваў тыдзень у гаспадара каня. Жывёлу ён прадаў за 200 долараў.

Пазней высветлілася, што конь і воз належалі прадпрыемству “Забудова-Агра”. Шкоду ацанілі ў 3,5 мільёны рублёў. Хлопцу прысудзілі 3 месяцы арышту, але вызвалілі ў зале суда — улічылі той час, які ён правёў пад вартай, пакуль ішла справа, піша “Рэгіянальная газета”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі