Падпісаны ўказ аб прымусовай эвакуацыі транспарту

Як паведамляе БелаПАН, згодна з дакументам, працэдура прымусовай адбуксіроўкі аўтамабіляў будзе ажыццяўляцца тэхнічнымі сродкамі органаў унутраных спраў "або іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі і арганізацыямі, у якіх уладальнікам кантрольнага пакета акцый з’яўляецца дзяржава".

Прымусова адбуксіраваныя транспартныя сродкі будуць захоўвацца на ахоўных стаянках, якія таксама знаходзяцца ў падпарадкаванні органаў унутраных спраў або іншых дзяржарганізацый. Дакумент вызначае, што канкрэтны пералік арганізацый, якія будуць займацца гэтай дзейнасцю, павінен быць вызначаны мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Акрамя таго, Лукашэнка надзяліў паўнамоцтвамі абласныя выканкамы і Мінгарвыканкам для зацвярджэння тарыфаў на работы па прымусовай эвакуацыі транспартных сродкаў.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі