Падрыхтоўку да чэмпіянату-2014 інспектары IIHF правяралі 6 разоў
І ніводнага разу не выявілі парушэнняў графіку падрыхтоўкі да чэмпіянату свету.
Пра гэта паведаміў старшыня Федэрацыі хакею Яўген Ворсін. Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, падрыхтоўка да чэмпіянату ідзе ў планавым парадку.
Старшыня ФХРБ мяркуе, што на чэмпіянат 2014 года ў Мінск прыбудуць не менш за 20 тысяч хакейных заўзятараў. Дзве хакейныя арэны, на якіх будзе праходзіць турнір, могуць прыняць 25 тысяч гледачоў.
Нагадаем, што многія замежныя палітыкі і грамадскія дзеячы заклікаюць перанесці хакейны чэмпіянат з Беларусі. Да гэтага патрабавання далучыўся таксама Еўрапарламент, Кангрэс ЗША ды іншыя структуры.