Паездка "Гавары праўду!" заканчваецца судом
Нагадаем, сёння светлагорская міліцыя затрымала групу актывістаў кампаніі "Гавары праўду!" і журналістаў.
Яны хацелі наведаць вёску Якімава Слабада пад Светлагорскам. Жыхары вёскі незадаволеныя планамі ўладаў пабудаваць цэлюлозны камбінат каля яе. Актывісты кампаніі хочуць дапамагчы вяскоўцам арганізаваць мясцовы рэферэндум на гэты конт.
Аднак з вяскоўцамі ім сустрэцца не ўдалося. Міліцыянты затрымалі мінскіх візіцёраў і абвінавацілі ў парушэнні правілаў дарожнага руху. Каля трох гадзінаў актывісты і журналісты правялі ў мясцовым пастарунку, пасля чаго іх адпусцілі.
Затрымалі толькі Міхася Пашкевіча. На яго склалі пратакол за "ўмяшанне ў дзеянні супрацоўнікаў міліцыі", перадае Радыё "Свабода". 1 чэрвеня над юнаком пройдзе суд. На ноч Пашкевіча пакінулі ў светлагорскай міліцыі.
Дарэчы, перад тым яго вазілі на медабследаванне. Паводле папярэдніх звестак, хлопцу моцна прышчамілі руку.
Фота — svaboda.org