Сёння пахаваюць загінулага пад Навагрудкам лётчыка
Падпалкоўніка Мікалая Грыднева пахаваюць у Лідзе.
Нагадаем, пілот Су-25 разбіўся 12 чэрвеня ў Навагрудскім раёне. Ён адпрацоўваў тэхніку пілатавання і паветранай навігацыі на малых і гранічна малых вышынях. На вышыні 200 метраў самалёт пачаў губляць кіраванне. Лётчык вырашыў не катапультавацца і адвесці Су-25 ад вёскі. 36-гадовы Мікалай Грыднеў загінуў.
У Мінабароны кажуць, што ў загінулага пілота засталася жонка Таццяна і дзве дачкі: 8-гадовая Насця і 8-месячная Варвара.
Фота Мікалая Грыднева — з форуму сайта Мінабароны