Палата прадстаўнікоў прыняла папраўкі ў Падатковы кодэкс

Гэтыя змены скіраваныя на рэалізацыю асноўных напрамкаў бюджэтна-падатковай палітыкі на 2012 год. Напрыклад, з наступнага года знізяць стаўку падатку на прыбытак з 24 да 18 адсоткаў, інфармуе БЕЛТА. Прадугледжана таксама вызваліць ад гэтага падатку тыя арганізацыі, якія рэалізуюць інавацыйную прадукцыю ўласнай вытворчасці, а таксама высокатэхналагічныя тавары.

Суб’екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва змогуць цягам года змяняць метад уплаты падаткаў з прыбытку ў адпаведнасці з запланаваным даходам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі