Палац Радзівілаў у Нясвіжы адкрыюць у снежні
У бліжэйшыя дні плануецца падпісаць акт аб увядзенні ў эксплуатацыю гэтага гістарычнага аб’екта, які быў адрэстаўраваны.
У палацы з моманту адкрыцця будзе працаваць музейная экспазіцыя, якую цяпер актыўна рыхтуюць, паведамляе БЕЛТА.
Як заявіў сёння міністр культуры Павел Латушка, сёлета ў межах праграмы па аднаўленні гісторыка-культурнай спадчыны будзе асвоена 100 мільярдаў рублёў. Са словаў міністра, фінансавыя патрэбы на наступны год яшчэ большыя. Але ж Мінкультуры будзе рэалістычна падыходзіць да фармавання бюджэту. Напрыклад, на рэалізацыю сумесных праектаў Магілёўскай вобласці плануецца выдаткаваць з рэспубліканскага бюджэту 5 мільярдаў рублёў.