Палесцінскія баевікі аднавілі ракетны абстрэл Ізраілю
Паводле папярэдніх звестак, тры ракеты ўпалі ў горадзе Ашкелон, адна з ракет часткова разбурыла чатырохпавярховы жылы дом.
18 лістапада зранку сігнал паветранай трывогі гучаў у Тэль-Авіве, па горадзе было выпушчана дзве ракеты, якія перахапіла сістэма абароны “Жалезны купал”. Напярэдадні па Тэль-Авіве выпусцілі яшчэ некалькі ракет, але іх таксама перахапілі.
У цэлым за апошнія дні адзначаецца зніжэнне інтэнсіўнасці абстрэлу ізраільскіх тэрыторый. Усяго з моманту пачатку аперацыі “Воблачны слуп” па Ізраілі было выпушчана 850 ракет. Апроч таго, прылеглая да палесцінскай тэрыторыі мясцовасць абстрэльваецца з мінамётаў, паведамляюць інфармагенцтвы.