Палестына падала заяўку на сяброўства ў ААН
Сёння старшыня Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас ўручыў яе Генеральнаму сакратару ААН Пан Гі Муну.
Абас заклікаў ізраільцян да міру. Аднак затым ён заявіў, што гэта Ізраіль зрабіў усё, каб сарваць мірныя перамовы і тым самым вымусіў Палестыну звярнуцца ў ААН з просьбай аб прызнанні незалежнасці. Затым Абас паабяцаў, што палестынцы працягнуць "мірны, усеагульны супраціў ізраільскай акупацыі", паведамляе ВВС.