Паліцыя Страсбурга застрэліла меркаванага тэрарыста
Інцыдэнт адбыўся 6 кастрычніка ў часе антытэрарыстычнага рэйду, які ладзілі адначасова ў Страсбургу, Ніцы, Канах і ў Парыжы.
Праваахоўнікі штурмавалі кватэру падазраванага, у выніку ён адкрыў агонь і лёгка параніў трох паліцыянтаў. Зламыснік быў забіты агнём у адказ, паведамляюць інфармагенцтвы.
Спецаперацыю праводзілі ў рамках расследавання справы аб нападзе на габрэйскі супермаркет у парыжскім прыгарадзе Сарасэле. 19 верасня двое невядомых кінулі гранату ў краму, параніўшы аднаго чалавека. Злачынства выклікала шырокі рэзананс сярод мясцовай габрэйскай супольнасці.
Паводле Reuters, часе суботняй спецаперацыі яшчэ адзін падазраваны быў затрыманы пад Парыжам.