Паліну Шарэнду-Панасюк аштравалі на 770 тысяч рублёў
Паліна адзначае, што такі прысуд носіць палітычны характар.
22 базавыя велічыні штрафу — такі прысуд Брэсцкага Ленінскага суда грамадзянскай актывістцы Паліне Шарэндзе-Панасюк. Штраф у памеры 20 базавых велічыняў — за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, і яшчэ 2 базавыя велічыні — за несанкцыянаваныя дзеянні. У пастарунку на Паліну склалі адпаведна два пратаколы, паведамляе Радыё Свабода.
Паліна Шарэнда-Панасюк была затрыманая за расклейванне плакатаў у абарону палітзняволеных і вывешванне нацыянальнага беларускага сцяга. Таксама ёй інкрымінуецца супраціў супрацоўніку праваахоўных органаў.