Палітвязень Каваленка Лукашэнку: "Прашу мяне вызваліць"

Сваёй віны сябра КХП БНФ не прызнаваў. Пра гэта стала вядома пасля таго, як з Каваленкам у калоніі сустрэліся брат і бацька. Сваякі адзначаюць, што з Сяргея ў калоніі хочуць зрабіць злоснага парушальніка. Цяпер працягваецца спатканне Каваленкі з жонкай Аленай і сынам Валянцінам, паведамляе "Наша ніва".

Нагадаем, Сяргей Каваленка ў лютым быў асуджаны на 2 гады і месяц калоніі за парушэнне рэжыму адбыцця хатняй "хіміі" (яе яму прысудзілі за вывешаны на галоўнай ёлцы Віцебска бела-чырвона-белы сцяг). Ён знаходзіцца ў папраўчай калоніі № 19 Магілёва.

Каваленка прызнаны міжнароднымі арганізацыямі палітвязнем.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі