Палітвязень Мікалай Дзядок трапіў у ШЫЗА на 13 сутак

Пры гэтым хлопца змясцілі не ў каранцін, а па надуманых падставах пасадзілі ў штрафны ізалятар, паведаміла Радыё Свабода маці Мікалай. Спачатку яго пасадзілі на 10, а потым яшчэ на 3 сутак. На зняволенага ціснуць, каб ён напісаў прашэнне аб памілаванні і гэты ціск павялічваецца. Таксама яго пазбавілі спаткання з маці, якое было запланаванае на 16 красавіка.

Мікалай Дзядок быў асуджаны па гэтак званай “справе анархістаў” 27 траўня 2011 года разам з Ігарам Аліневічам і Аляксандрам Францкевічам. Іх абвінавацілі ў арганізацыі антымілітарысцкага шэсця ля будынку Мінабароны, нападзе на казіно “Шангры Ла”, а таксама ў шэрагу іншых акцый. 

Дзядок атрымаў 4,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі