Палітвязень Сяргей Каваленка спыніў галадоўку

Паводле слоў адваката, які бачыўся з Каваленкам, палітвязень знаходзіцца ў каранціне, адчувае сябе "больш-менш", інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, што Сяргея Каваленку асудзілі на 2 гады і 1 месяц калоніі за парушэнне ўмоваў адбыцця "хатняй хіміі". Папярэдні прысуд ён атрымаў за вывешванне бела-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. Пасля арышту з 19 снежня Каваленка з перапынкамі трымаў галадоўку на знак пратэсту.

На фота kurier.me: Так выглядаў Сяргей Каваленка падчас выхаду з галадоўкі ў Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі