Палітвязень Сяргей Каваленка важыць 55 кілаграмаў
Да галадоўкі яго вага складала больш за 80 кілаграмаў.
7 сакавіка Каваленку, які з перапынкамі галадуе ад снежня, вазілі з турмы на Валадарскага ў 9-ы сталічны клінічны шпіталь. Яго там аглядаў прафесар Валянцін Кураш.
Як паведамляе Радыё Свабода, лекары прапанавалі Сяргею Каваленку спыніць галадоўку і абяцалі, што пасля гэтага яго пакінуць у шпіталі для выхаду з галадоўкі пад медычным наглядам. Але ён не паверыў і адмовіўся. У выніку, палітвязня вярнулі на "Валадарку".
Нагадаем, 24 лютага Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і месяц калоніі за парушэнне рэжыму адбыцця хатняй "хіміі" (яе яму прысудзілі за вывешаны на галоўнай ёлцы ў Віцебску бел-чырвона-белы сцяг).