Палітвязня Каваленку перавялі з карантыну ў 5-ы атрад магілёўскай калоніі
Адбылося гэта яшчэ ў чацвер, 7 чэрвеня.
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла жонка палітвязня Алена Каваленка.
Яна пакуль не ведае, у якіх умовах там знаходзіцца Сяргей Каваленка. Жонка занепакоеная тым, што ў атрадзе вязня прымусяць працаваць пасля галадоўкі, не зважаючы на стан здароўя. Між тым, пасля галадоўкі ў Каваленкі ёсць праблемы з пячонкай, ныркамі і падстраўнікавай залозай. Акрамя таго, у яго з'яўляюцца ацёкі ног.
У канцы тыдня ў Каваленкі павінна адбыцца кароткатэрміновае спатканне з жонкай. Яна павязе яму лекі.
Нагадаем, што Сяргея Каваленку асудзілі нібыта за парушэнне "хатняй хіміі" на 2 гады і 1 месяц пазбаўлення волі. Папярэдні прысуд яму вынеслі за бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны на навагодняй елцы Віцебска.
Фота — "Народныя навіны Віцебска"