Палітвязню Эдуарду Лобаву абмежавалі спатканні і перадачы
Яго пакаралі нібыта за парушэнне дысцыпліны.
Пра гэта маці Лобава Марына распавяла Радыё "Свабода" пасля сынавага тэлефанавання з Івацэвіцкай калоніі.
Цяпер Эдуарду дазволена толькі адно спатканне і адна перадача на год, грашовы перавод раз на месяц у памеры адной базавай велічыні — цяпер 100 тысяч рублёў.
Нагадаем, Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады паводле абвінавачання ў хуліганстве. Яго са Змітром Дашкевічам затрымалі за дзень да прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года. У судзе пацярпелыя давалі паказанні, схаваўшы твары ад публікі. Лобаў і Дашкевіч заявілі, што бойку справакавалі спецслужбы.
Фота — svaboda.org